Мінскую кальцавую аўтадарогу (М9) можна па-ранейшаму называць МКАД, заявіў сёння журналістам начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Карзюк.

Адказваючы на пытанне наконт таго, ці трэба цяпер называць гэтую дарогу МВНР (Магістральная вуліца бесперапыннага руху), а не МКАД, начальнік ДАІ сказаў:

«Мы будзем называць яе так, як гэта зручна людзям. Не трэба прыдумляць.
Так, цяпер гэта вуліца, але для людзей гэта Мінская кальцавая аўтадарога».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?