Павышэнне тарыфаў на цепла-і электраэнергію магчыма толькі па меры росту даходаў насельніцтва.

Пры гэтым рост даходаў людзей павінен апярэджваць рост цэнаў. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні функцыянавання і развіцця беларускай энергетыкі.

Лукашэнка таксама раскрытыкаваў працу энергетыкаў, адзначыўшы, што яны стварылі ўласную дзяржаву ў дзяржаве, нейкую сваю незалежную арганізацыю «з элементамі мафіі і банды».

    З 1 сакавіка электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, па аднаставачным тарыфе каштуе 324,9 рубля за 1 кВт·гадз, па дыферэнцыраваным тарыфе — 227,4 за 1 кВт·гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і 649,8 за 1 кВт·гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.
    Электрычная энергія, у кватэрах, абсталяваных газавымі плітамі, па аднаставачным тарыфе абыйдзецца жыхарам краіны ў 382,4 рубля за 1 кВт·гадз, па дыферэнцыраваных тарыфах — Br267,7 за 1 кВт·гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і Br764,8 за 1 кВт·гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?