16.04.2013 / 13:27

Віленская пракуратура абураная заявамі паліцыі аб самагубстве Вайніцкага 2

Віленская акруговая пракуратура абураная цверджаннямі віленскай паліцыі, нібыта беларускі грамадзкі дзеяч Раман Вайніцкі скончыў самагубствам, адчуўшы небяспеку з-за прысваення грошай, атрыманых ад ЕС.

Супрацоўнік пракуратуры Роландас Імбрасас, які курыруе справу Вайніцкага, кажа: «Цікава, як можна ўчыніць самагубства з завязанымі рукамі і нагамі ды залепленым ротам. Гэта вельмі цікава».

Ёсць меркаванне, што цверджаннем пра самагубства паліцыя спрабуе закрыць справу, якая зайшла ў тупік.

Нагадаем, што раней супрацоўнікі літоўскай паліцыі агучылі адну з папярэдніх версій прычынаў смерці Вайніцкага.

Газеце Lietuvos rytаs аб пакуль не пацверджаных высновах распавёў кіраўнік Віленскай паліцыі Кястуціс Ланчынскас. Паводле яго слоў, трэба дачакацца ўсіх вынікаў даследаванняў. Узнікла версія, што смерць Вайніцкага, хутчэй за ўсё, была старанна падрыхтаваным самагубствам, а яго прычына — спроба пазбегнуць адказнасці за крадзеж грошай з сярэдняй школы імя Францыска Скарыны, дзе ён працаваў загадачыкам гаспадаркі.

nn.by

0
dz / Адказаць
16.04.2013 / 15:43
надо же такой бред придумать.
0
moonshine / Адказаць
17.04.2013 / 18:08
Сапраўды, лухта!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру