16.04.2013 / 13:56

У Мінск пачынае лятаць іспанскі лаўкост Vueling 4

Пералёт у Барселону каштуе ад 150 еўра, але танных білетаў вобмаль.

З 2 чэрвеня іспанская бюджэтная авіякампанія Vueling пачынае рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск-Барселона.
Самалёты будуць лятаць адзін раз на тыдзень, па нядзелях. З Беларусі можна выляцець, а 6-й раніцы, а з Іспаніі — а 1-й ночы. Дарога займае тры з паловай гадзіны.
Мінімальны тарыф складае 150 еўра, але недарагія білеты ўжо раскупленыя на ўсе дні, апроч 2 чэрвеня.
Засталіся квіткі толькі па 410 еўра ў адным накірунку. Дарэчы, багаж аплочваецца асобна.

Для параўнання, з «Белавіяй» адляцець з Мінска ў Барселону можна два разы на тыдзень ад 270 еўра ў адным накірунку.

А вось з суседняй Вільні ў аэрапорт непадалёку ад Барселоны ў чэрвені можна даляцець за 120 еўра.

* * *

Vueling — бюджэтная авіякампанія, заснаваная з 2004 годзе. Другі па велічыні авіяперавозчык Іспаніі. Базуецца ў Барселоне, дадатковыя вузлы знаходзяцца ў Більбаа, Мадрыдзе, Амстэрдаме, Фларэнцыі, Парыжы, Рыме, на Ібіцы і ў іншых гарадах. Самалёты Vueling лятаюць па ўсёй Еўропе — ад Лісабона да Масквы.

Ягор Марціновіч

0
Алег / Адказаць
16.04.2013 / 18:01
Звычайна у кошт билета Вуэлинга уключана вализка 23 кг. Я так лятау з Барсы у Маскву. 150 еура не минимальны тарыф, а нармальны. Кали загадзя купляць, дык у абодва баки можа быць 150 еура. У любым выпадку навина вельми добрая. Больш канкурэнцыи - лепшы и таньнейшы сервис.
0
Альгерд / Адказаць
17.04.2013 / 11:05
Якая радасць - лаўкост "Vueling" будзе лятаць! Гэта ж, відаць, скамейкостаў больш ня будзе? Таму і кошты нізкія? О як вялік ты магучым, родны языка!!!!!
0
Нхт / Адказаць
17.04.2013 / 16:38
Ну і хто там, сп. Алег, з-за гэтай дабаўкі ўжо скідвае ці можа збіраецца скідваць цэны?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру