Прынамсі 40 чалавек загінулі ў выніку землятрусу магнітудай 7,8 на паўднёвым усходзе Ірана, паведамляюць мясцовыя ўлады.

Эпіцэнтр землятрусу прыйшоўся на правінцыю Сістан і Белуджыстан, што мяжуе з Пакістанам.

Як паведамляе карэспандэнт у Пакістане, гэта вельмі моцны ў краіне землятрус за апошнія 40 гадоў.

Падземныя штуршкі адчуваліся ў сталіцы Індыі і краінах Персідскага заліва, дзе гайдаліся высокія будынкі і людзі ў паніцы выбягалі на вуліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?