Марш з патрабаваннем поўнага перападліку галасоў быў прызначаны ў сталіцы Венесуэлы Каракасе на сераду. Энрыке Капрылес у апошні момант прыняў рашэнне не праводзіць яго, паведамляе газета «Эль Насьяналь». Паводле ягонай інфармацыі, чавісты мелі план арганізаваць у часе маніфестацыі правакацыі, каб выклікаць сутычкі. Нікалас Мадура ўчора абвінаваціў апазіцыю ў падрыхтоўцы перавароту і забараніў правядзенне дэманстрацыі.

Паводле афіцыйных звестак ЦВК, Мадура абагнаў Капрылеса на 1,6% галасоў. Апазіцыя сцвярджае, што ў рэальнасці, наадварот, перамог Капрылес.

У панядзелак і аўторак у сутычках у розных гарадах краіны загінулі 7 чалавек. Улады сцвярджаюць, што ахвяры — пераважна прыхільнікі Чавэса і Мадуры, на якіх напаў абураны натоўп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?