Пасяджэнне суда пачнецца ў 11.00 і пройдзе ў закрытым рэжыме. Разгляд справы ініцыявала ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці.

41 асобнік альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011» быў канфіскаваны ў фатографаў Юліі Дарашкевіч і Аляксандра Васюковіча 2 лістапада 2012 года на прыгранічным пераходзе «Каменны Лог» (мяжа з Літвой).

У якасці «зацікаўленых асоб» па справе аб прызнанні альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011» экстрэмісцкім праходзяць фатографы Юлія Дарашкевіч, Аляксандр Васюковіч і Вадзім Заміроўскі, які разам з Дарашкевіч з’яўляецца арганізатарам конкурсу «Прэс-фота Беларусі». Па выніках гэтага конкурсу выдаюцца фотаальбомы. Усе трое выкліканыя на сённяшняе пасяджэнне суда.

«Увесь беларускі народ у бамжаватым выглядзе» — тэкст экспертызы экстрэмісцкіх здымкаў «Прэс-фота Беларусі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?