Былы брытанскі прэм’ер-міністр памерла 8 красавіка на88-м годзе жыцця пасля перанесенага інсульту. Тэтчэр узначальвала ўрад з 1979 па 1990 гады і была першай — і пакуль адзінай —жанчынай-прэм ’ерам у гісторыі Брытаніі.
Труна з яе целам правяла ноч у капэле Святой Марыі ва Уэстмінстэрскім палацы. У аўторак увечары пробашч абацтва правёў там кароткую службу, на якой прысутнічалі члены сям’і памерлай, прадстаўнікі абедзвюх палат парламента, а таксама асабісты персанал Маргарэт Тэтчэр, які працаваў у рэзідэнцыі на
Пахаванне баранэсы Тэтчэр аднесена да катэгорыі цырыманіяльных з ваеннымі ўшанаваннямі, што на адну прыступку ніжэй з дзяржаўнымі пахаваннямі.
Сёння труну з целам Маргарэт Тэтчэр узнімуць на катафалк, і працэсія накіруецца ад Уэстмінстэрскага палаца да царквы Святога Клемента на Стрэндзе.
Там труна будзе перанесена на лафет артылерыйскай прылады, і працэсія пройдзе да сабора Святога Паўла. На ўсім шляху працэсіі па абодва бакі дарогі будзе стаяць ланцуг ваеннаслужачых брытанскай арміі, флоту іваенна-паветраных сіл — агулам каля 700 чалавек.
Запрашэнні прыехаць на цырымонію пахавання Маргарэт Тэтчэр атрымалі каля дзвюх тысяч чалавек.
Як чакаецца, на цырымоніі будзе прысутнічаць каралева Вялікабрытаніі Елізавета II, а таксама ўсе члены брытанскага ўрада на чале з прэм’ерам Дэвідам Кэмеранам. Упершыню з пахавання Ўінстана Чэрчыля ў 1965 годзе каралева наведае цырымонію развітання з брытанскім палітыкам.
Куранты вежыБіг-Бэн ля будынка брытанскага парламента ў Лондане замоўкнуць на час пахавання Тэтчэр.
Спікер палаты абшчын Джон Беркоў заявіў дэпутатам, што гэтая мера стане выказваннем іх пачуццяў з прычыны смерці былога прэм’