16 красавіка Асацыяцыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі правяла акцыю «Škoda», не падтрымлівай рэжыму Лукашэнкі». Акцыя прайшла каля галоўнага офіса кампаніі «Škoda» у горадзе Млада Баляслаў.

Удзельнікі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і партрэты палітвязняў. Кіраўніцтву «Škoda» была перададзена петыцыя, у якой заяўляецца аб недапушчальнасці правядзення чэмпіянату свету па хакеі, пакуль у Беларусі застаюцца за кратамі палітвязні. Петыцыя на сённяшні дзень падпісана 18 тысячамі чалавек.

Напрыканцы акцыі быў праведзены перформанс, у якім аўтамабіль «Škoda» праехаўся па партрэтах беларускіх палітзняволенных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0