Паводле неафіцыйных звестак, Рэнан Брэсан перайшоў з беларускага БАТЭ ў расійскую «Аланію» за 3,5 млн даляраў.

Паводле неафіцыйных звестак, Рэнан Брэсан перайшоў з беларускага БАТЭ ў расійскую «Аланію» за 3,5 млн даляраў.

Расійскія клубы занялі другое месца ў свеце па тратах на пакупкі футбалістаў з іншых чэмпіянатаў у 2012 годзе. Агулам расійскія клубы выдаткавалі 256 млн даляраў. Апярэдзілі расійцаў толькі англійскія клубы, выдаткавалі $314 млн. На трэцім месцы — Турцыя. Выдаткі турэцкіх клубаў склалі $78 млн. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, падрыхтаванай ФІФА.

Больш за ўсё грошай ад продажу гульцоў зарабілі бразільскія клубы, якія атрымалі 121 млн даляраў за трансферы.

Другое месца занялі клубы з Партугаліі, якія зарабілі 103 млн (відавочна, значную частку гэтай сумы складае прыбытак ад продажу ў «Зеніт» футбалістаў Халка і Акселя Вітцэля -- СМІ паведамлялі, што за іх піцерскі клуб заплаціў 80 млн еўра).

Больш за ўсё на міжнародным трансферным рынку ў 2012 годзе куплялі бразільскіх гульцоў (1463 чалавекі).
На другім месцы -- футбалісты з Аргенціны (782 гульцы), на трэцім - прадстаўнікі Вялікабрытаніі (507 чалавек). Сярэдні ўзрост гульцоў, уцягнутых ў міжнародныя трансферы, склаў 24 гады і 10 месяцаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?