Пры загадкавых у варунках у двары Тэрэзіна пад Варшавай застрэлілі ўласніка гэтага двара князя Друцкага-Любецкага. Следства звярнула ўвагу на прыяцеля нябожчыка барона Біспінга, каторага арыштавалі і зрабіўшы ў кватэры обыск знайшлі важныя дакументы.

«НН». №16-17. 1913.

У кнігарнях з’явілася кніга «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя». Гістарычнага выдання такой якасці ў краіне яшчэ не было. Узяў у рукі – маеш рэч. Выданне ўпрыгожваюць летапісныя мініятуры, сярэднявечныя гравюры, рэдкія фотаздымкі. На 320 старонках змешчана каля 2000 ілюстрацый. Кнігу стварылі пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Зміцер Герасімовіч.

«НН». №15. 2003.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0