«Барселона» славіцца сваім стаўленнем да фантастычна таленавітых вучняў і імкнецца не грэбаваць нічым.

Стала вядома, што клуб сачыў за Жэрарам Піке, зараз падрабязнасці прасачыліся ў галоўныя іспанскія газеты. Нанятыя клубам дэтэктыўныя агенцтвы з верасня 2009 па верасень 2010 года сачылі за маршрутам транспартнага сродку футбаліста; назіраннямі за аплатамі крэдытнай карткай у рэжыме анлайн і ў аўтаномным рэжыме, тэлефанаваннямі.

Газеты даведаліся, што Піке любіць паганяць за рулём, робіць стаўкі, бярэ ўрокі покера, любіў раней патанчыць на дыскатэках.

Мяркуецца, што ініцыятарам сачэння быў тагачасны галоўны трэнер «Барсы» Пеп Гвардыёла. Акурат тады пайшла пагалоска пра пачатак раману Піке з Шакірай, і Гвардыёла баяўся паўтарэння сітуацыі з Дэвідам Бэкхэмам. Калі той закахаўся ў Вікторыю Адамс, што крыху астудзіла яго стаўленне, на думку некаторых, да футболу і прывяло да сыходу з «Манчэстэр Юнайтэд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?