У сувязі з 35-годдзем пачатку будаўніцтва ў Мінску метро Аляксандр Лукашэнка аб’явіў падзяку калектыву работнікаў КУП «Мінскметрабуд» «за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўнёсак у будаўніцтва Мінскага метрапалітэна».

Падзяка кіраўніка дзяржавы таксама аб’яўлена калектыву работнікаў ААТ «Гроднапрамбуд» — «за правядзенне ў кароткія тэрміны і на высокім узроўні рамонтна-аднаўленчых работ у сярэдняй школе № 2 горада Крымска Краснадарскага краю Расійскай Федэрацыі».

Падзяка прэзідэнта таксама аб’яўлена:

старшыні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Мікалаю Чаргінцу — «за значны асабісты ўнёсак у сацыяльна-культурнае, грамадска-палітычнае жыццё краіны, развіццё і прапаганду айчыннай культуры і літаратуры»;

начальніку будаўнічай лабараторыі ААТ «Мостаатрад № 425» з Віцебска Галіне Валынец — «за шматгадовую плённую працу ў будаўнічай галіне, значны асабісты ўнёсак у развіццё мостабудавання»;

намесніку старшыні Брэсцкага аблвыканкама Якаву Бухавецкаму — «за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўнёсак у развіццё аграпрамысловага комплексу»;

дырэктару Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Канстанціну Грыгаровічу — «за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці»;

медсястры Дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі ў псіхафізічным развіцці Але Шымановіч — «за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўнёсак у арганізацыю медыцынскага абслугоўвання дзяцей-інвалідаў»;

начальніку аддзела сацстрахавання Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларысе Капыльскай і начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Жыткавіцкага райвыканкама Наталлі Макарэвіч — «за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўнёсак у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?