У войску служаць 850 тысяч чалавек, у флоце — 235 тысяч, а ў ВПС — 398 тысяч.
У 2012 годзе ваенны бюджэт Кітая вырас на 11,2%, перавысіўшы 100 млрд даляраў.
У Белай кнізе падкрэсліваецца: «Шлях мірнага развіцця — гэта цвёрдая і нязменная дзяржаўная воля і стратэгічны выбар Кітая».
Аднак аўтары даклада таксама падкрэсліваюць, што перад Кітаем стаяць шматлікія пагрозы, і што Пекін павінен абараняць сваё нацыянальнае адзінства, тэрытарыяльную цэласнасць і інтарэсы развіцця краіны.