Каракас пасля выбараў.

Каракас пасля выбараў.

Капрылес адзначыў, што ў дзень выбараў выбаршчыкі паскардзіліся на няспраўную працу 535 электронных машын для галасавання, якія маглі не ўлічыць або ўлічыць некарэктна 189,9 тыс. бюлетэняў.

Акрамя таго, паводле яго словаў, на 283 выбарчыя ўчасткі, дзе галасавалі 722,9 тыс. чалавек, не былі дапушчаныя назіральнікі ад апазіцыі. Нарэшце, паводле інфармацыі Капрылеса, у спісе выбаршчыкаў значыліся 600 тыс. памерлых.

Паводле канчатковых звестак Нацыянальнага выбарчага савета, за Нікаласа Мадуру, які набраў 50,66%, прагаласавалі 7,5 млн чалавек, а за яго саперніка Э. Капрылеса, які атрымаў 49,07%, — 7,2 млн выбаршчыкаў.

Такім чынам, паводле афіцыйных звестак, Мадура атрымаў перамогу з перавагай прыкладна ў 235 тыс. галасоў.

Э. Капрылес заявіў, што прызнае паразу толькі пасля пераліку ўсіх бюлетэняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?