Шаноўны Павал Ізотавіч, мяне заўсёды цікавіла рэакцыя звычайных чувакоў на крытычныя наезды на сябе любімых у публікацыях Саўбелкі. Фэльетон з блогу Лёліка Ушкіна.

Прадстаўнікоў апазіцыі і Газпрому тут не разглядаем. Гэта пра іх адзін кінагерой правильна казаў: “Паручык, мяне часам турбуе пытанне, ці была ў вас маць?”.

Наш герой - звычайны грамадзянін, які Нашай Нівы не чытае, дазіравана бухае, марыць пабачыць Парад на дзень Рэспублики - вінцік так бы сказаць сістэмы.

Уявім, што ён выпадкова аступіўся, аднак прачытаўшы СБ зразумеў свае памылкі, перакаваўся і хоча вярнуцца ў шэрагі магильшчыкаў перажыткаў, якія прэзідэнт выкрыў у Дырэктывах нумар айнц, цвай і драй?

Аднак тут Саўбелка часам халтурыць – не дае канкрэтнага рэцэпту катарсісу.

Вось возьмем нумар за сераду, дзе журналістка Віка Папова узняла пытанне – Ці патрэбна Менску сцяна Цоя?

“…минская стена памяти Цоя с каждым годом производит все более тягостное впечатление: молодежь там часто тусуется в непотребном виде, порой много мусора кругом, никакого эстетического удовольствия от созерцания портрета Цоя на цементе...”, - піша журналісцка.

Падпісаўся пад Папову і анарха-індывідуаліст Адам Глобус: “В том виде, в каком стена существует сейчас, — это хаос и мусор. Мой путь из дома в мастерскую как раз пролегает через эту стену, и молодежь — поклонники Цоя — каждый раз обращаются ко мне: «Дядя, дай денег».

Цойманы яны народ палітычна лаяльны і маюць рэагаваць на крытыку. Паспрабуем змадэліраваць зборы калектыву фанатаў Цоя.

А: Ну, што таварышчы цойманы - дагуляліся, датусаваліся ў непатрэбным відзе, даёнчылі “Дядя, дай денег». Паступіў сігнал - артыкул у СБ, дзе пытанне пря сцяну ставіцца рубам: . “надо бы вообще ее снести и сделать наконец памятник Цою…Витя достоин профессионального мемориала, высокохудожественного”. Што рабіць будзем?

В: Сорамна таварышчы цойманы, ой сорамна? Трэба выпраўляцца. Я так думаю: па-першае трэба тусавацца ў патрэбным выглядзе.

С: Гэтак як?

А: Ну..ня ведаю, можа па ціпу ў атэлье ведаюць. Трэба ўсім звярнуца ў атэлье каб нам пашылі скажам тусовачныя банданы патрэбнага віду з надпісам “Цой - жывы”.

В: Ладна давайце далей: “никакого эстетического удовольствия от созерцания портрета Цоя на цементе”. Мда-а-а-а-а. Хто ведае гэту Папову? Якія у яе эстэтычныя густы?

С: Можа яна я сямьі клоўна Алега Папова? Ён актыўна юзаў стыль а ля рюс.

А: Ладна апусцім. Што там яшчэ?

В: Вось, што піша анарха-індывідуаліст Адам Глобус: “В том виде, в каком стена существует сейчас, — это хаос и мусор.

А: Ну хоць нешта канкрэтная і зразумелая! Калі Глобус анарха-індывідуаліст, то яму не ў кайф парадак, які ён называе хаосам. Такім чынам таварышчы пачынаем жыць анархісцкай камунай: з гэтай ночы спім усей сцяной разам.

Вось якая петрушка можа атрымцца тав. Якубовіч з-за адсутнасці канкрэтыкі.

Бярыце прыклад з АГЛа: які чотка сфармуляваў патрабаванні да вертыкалі на учарашнім паседжанні па праблемах “акцызных марак: “Александр Лукашенко поручил доработать поставленные на совещании вопросы. При этом Президент жестко предостерег чиновников от попыток «лоббирования» коммерческих интересов тех или иных производителей (СБ)”.

Ваш фанатычны чытач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?