Пра гэта каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Віктар Івашкевіч паведаміў сайту charter97.org.

Нагадаем, у маі 2012 года работніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка падала ў суд на палітыка Віктара Івашкевіча. Падставай для пазову стала тое, што апазіцыянер заклікаў еўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты. Тады суд абавязаў Івашкевіча выплаціць работніцы Мазырскага НПЗ 500 тысяч рублёў і абвергнуць заявы з заклікам увесці эканамічныя санкцыі на сайце «Хартыі'97».

Віктар Івашкевіч заплаціў «кампенсацыю» рабочай і праз паўгода яму быў дазволены выезд за межы краіны, аднак сёння судовы выканаўца па гэтай справе паведаміў, што выезд палітыку зноў абмежаваны, так як ён да гэтага часу не абвергнуў свае заявы ў СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?