Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі з комплекса кляштара дамініканцаў у Смалянах. Фота з "Глобуса Беларусі".

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі з комплекса кляштара дамініканцаў у Смалянах. Фота з "Глобуса Беларусі".

Жылая пабудова кляштара. Фота з "Глобуса Беларусі".

Жылая пабудова кляштара. Фота з "Глобуса Беларусі".

Жылая пабудова кляштара. Фота з Radzima.org.

Жылая пабудова кляштара. Фота з Radzima.org.

Чытачы «НН» паведамілі ў Рэдакцыю, што ў вёсцы Смаляны Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ідзе знос будынка жылога корпуса дамініканскага кляштара,
будынка другой паловы XVIII стагоддзя. Сігнал выклікаў шок: як зносяць? Гэта ж культурная каштоўнасць!
«Кляштар не чапаюць!» — запэўнілі карэспандэнта «НН» у Смалянскім сельсавеце.
«Гэта унітарнае сельгаспрадпрыемства „Смаляны“ ліквідуе свае цэхі. Яны ў будынку 1937 года — нават цэглай год пабудовы выкладзены.
Той будынак з’явіўся, калі пачалі арганізоўвацца машынна-трактарныя станцыі, гэта не помнік архітэктуры», —
пракаментавала супрацоўніца Смалянскага сельсавета Галіна Карпушонак.

Аднак загадчык сектара аховы гісторыка-культурнай спадчыны Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Наталля Хвір паведаміла «НН», што знос усё ж праходзіў з парушэннем заканадаўства:

«Літаральна 15 хвілін таму знос спынілі — работы вяліся непасрэдна ля аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны. Гэта нейкае неўзгодненае самавольства сельсавета».

Таксама Хвір нагадала, што рэшткі дамініканскага кляштара ў Смалянах унесеныя у спіс аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Прыемна адзначаць, што дзяржава так пільна яго бароніць. Іншае пытанне — стан, у якім знаходзіцца гэты выдатны прыклад архітэктуры віленскага барока.
«Яго рэстаўраваў наш знакаміты архітэктар Леў Вітан-Дубейкаўскі разам з Лявонам Даўкшам, — кажа мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. — На жаль, сёння кляштар занядбаны. Касцёл ператвораны ў грамадскую прыбіральню, усярэдзіне ляжыць нават стары „Запарожац“…»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?