15.08.2007 / 12:34

Буйная аўтааварыя ў Траецкім абноўлена а 12.30 11

ЗІЛ прабіў агароджу, вылецеў на ходнік, зачапіў слуп і ўрэзаўся ў будынак. Кіроўца грузавіка загінуў.

Аварыя адбылася раніцай у 7.50 на скрыжаваньні вуліцаў Багдановіча, Старажоўскай і Купалы, паведамілі ў дзяжурнай службе УДАІ Менску. Сутыкнуліся аўтамабілі ЗІЛ і Seat. ЗІЛ прабіў агароджу, вылецеў на ходнік, зачапіў слуп і ўрэзаўся ў будынак. Паводле супрацоўніка дзяжурнай службы УДАІ Менску, сутыкненьне адбылася па віне кіроўцы Seat Канстанціна Р. 1987 г.н., які, паварочваючы ўправа з боку вул. Старажоўская, не прапусьціў аўтамабіль ЗІЛ. Апошні рухаўся на зялёнае сьвятло па вул. Багдановіча ў кірунку Нямігі. Кіроўца ЗІЛа Сяргей Б. 1967 г.н., індывідуальны прадпрымальнік зь Менску, ад атыманых у выніку аварыі пашкоджаньняў загінуў на месцы. Канстанцін Р., паводле дзяжурнай службы УДАІ, не атрымаў нават драпіны. Ён кіраваў аўтамабілем, які належыць ягонаму бацьку.

Фота _IvAnKo_, forum.onliner.by,

Фота зь месца здарэньня beatleoff
Фотаздымкі відавочцаў і абмеркаваньне на forum.onliner.by

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на web@nn.by вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Сямён Печанко

0
Danik / Адказаць
15.08.2007 / 13:41
Трындзец!
0
Siargej / Адказаць
15.08.2007 / 14:47
Так гіне наша гістарычная спадчына!
0
Vit / Адказаць
15.08.2007 / 15:26
Канстанцін Р. - мразь. Надеюсь его посадят.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру