У Беларусі пашыраны пералік відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія спартыўныя клубы і спартыўныя арганізацыі могуць ажыццяўляць без утварэння камерцыйных арганізацый. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 191 "Аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту" ад 15 красавіка 2013 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Спартыўныя арганізацыі, створаныя ў форме грамадскіх аб'яднанняў (саюзаў, асацыяцый), без утварэння камерцыйных арганізацый або ўдзелу ў іх маюць права на прадпрымальніцкую дзейнасць у галіне спорту, турызму, аптовага і рознічнага гандлю, рэкламы, а таксама на занятак іншай дзейнасцю па арганізацыі адпачынку і забаў, пракатам бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання, дзейнасцю воднага транспарту, дзейнасцю іншага сухапутнага пасажырскага транспарту, які не падпарадкоўваецца раскладу, аказваць паслугі аўтамабільных стаянак, займацца будаўніцтвам, выдавецкай дзейнасцю, паліграфічнай дзейнасцю і прадастаўляць паслугі ў гэтай галіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?