Новы тэмпературны рэкорд устаноўлены днём 14 жніўня ў самым паўночным абласным цэнтры Беларусі — Віцебску.

Як паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, слупок тэрмометра падняўся ў горадзе да адзнакі плюс 30,1 градуса. Ранейшы рэкорд, зафіксаваны ў 1939 годзе, складаў 29,5 градуса.

У Мінску ўстаяў рэкорд 96‑гадовай даўніны: плюс 29,5 супраць 29,8 градуса 14 жніўня 1911 года. Напярэдадні ў сталіцы быў паўтораны рэкорд, зарэгістраваны ў тым жа годзе, — 29,6 градуса цяпла.

Максімальная тэмпература ў Магілёве склала 29,3 градуса (рэкорд — 30,4 у 1966 годзе), Гомелі — 27,7 (30,8 у 1946‑м), Гродне — 23,8 (31 у 1985‑м), Брэсце — 20,1 (31,5 у 1985‑м). Цяплей за ўсё было ў Барысаве (Мінская вобласць) — плюс 31.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?