«Хацелася б яшчэ раз адзначыць, што для Беларусі Літва — больш чым сусед, больш чым гандлёвы партнёр,

гэта краіна адзінай калыскі, у якой развівалася ваша і наша дзяржаўнасць, ваша і наша незалежнасць», — сказаў у чацвер Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў у грамадзян Літвы і Беларусі агульны менталітэт, культура і традыцыі.

«Агульнасць гісторыі, культуры, традыцый і менталітэту нашых народаў з'яўляецца добрай базай для супрацоўніцтва ў розных сферах», — сказаў Мясніковіч.

Прэм'ер Беларусі выказаў задавальненне, што на сустрэчы ў Клайпедзе можна абмеркаваць выклікі сусветнай эканомікі, а Беларусь гатова развіваць міждзяржаўнае супрацоўніцтва.

Па словах Мясніковіча, сумесныя праекты і сумесныя прадпрыемствы прынясуць больш карысці, чым пратэкцыянізм.

Цікавіць дзейнасць фінансавага сектара Літвы

Мясніковіч сказаў, што Беларусь хоча развіваць з Літвой супрацоўніцтва ў розных сферах, як у традыцыйных сферах транспарту і гандлю, так і ў больш новых — інфармацыйных тэхналогій і фінансаў.

«Сёння Беларусь пачала актыўна развіваць інструменты міжнароднага фінансавага лізінгу для беларускай прадукцыі, крэдытавання экспарту, развіцця міжбанкаўскага рынку, але еўрапейскай мадэлі. Мы з аптымізмам глядзім на літоўскі банкаўскі сектар, які здолеў адэкватна рэагаваць на выклікі сусветнага крызісу», — сказаў ён.

Па словах Мясніковіча, цяпер паміж краінамі ёсць усе неабходныя пагадненні, неабходныя для фінансавага супрацоўніцтва.

Ён нагадаў, што цяпер Беларусь выкарыстоўвае пяць схем крэдытавання экспарту, і запрашае літоўскіх партнёраў да іх далучыцца.

Паводле яго слоў, Беларусь і Літва з'яўляюцца членамі вялікай еўрапейскай сям'і,
а зараз ад гандлёвых адносін пераходзяць да інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
«Беларусь — гэта адкрытая эканоміка», — абагульніў Мясніковіч.

Спадзяецца на выгаду для прадпрымальнікаў

Прэм'ер Літвы Альгірдас Буткявічус на форуме адзначыў, што спадзяецца, што гэты эканамічны форум будзе выгадны прадпрымальнікам.

Ён адзначыў, што ў 2012 годзе тавараабарот паміж краінамі дасягнуў амаль 6 млрд. літаў (1,736 млрд еўра), а Беларусь - восьмы па памеры рынак для літоўскіх экспарцёраў, экспарт дасягае 3,7 млрд літаў (1,06 млрд еўра).

«Я ўпэўнены, што Літва прыцягвае беларускіх інвестараў, як бліжэйшыя вароты ў Еўрапейскі Саюз з 500 млн. спажыўцоў і растучай эканамічнай магутнасцю», — сказаў Буткявічус.

Паводле яго слоў, у Беларусі ёсць патэнцыял лепш выкарыстоўваць свой удзел у ініцыятыве Усходняга партнёрства.

«Літва гатова дапамагчы Беларусі ісці па гэтым шляху», — сказаў Буткявічус.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?