На 15,5% скараціўся экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі ў студзені—лютым 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе Белстат.

У абсалютных лічбах экспарт нафтапрадуктаў склаў 2 млн. 666 тон па сярэдняй цане 801 даляр ЗША за тону (за аглядны перыяд цана знізілася на 4,7%). У краіны далёкага замежжа пастаўкі скараціліся на 23,5% (да 1 млн. 976,5 тыс. тон па 766 даляраў за тону), у краіны СНД — выраслі на 20,6% (да 689,5 тыс. тон па 904 даляры за тону).

Экспарт сырой нафты паменшыўся на 3,3% (да 260,4 тыс. тон), яе цана — на 0,3% (да 806 даляраў за тону).

Імпарт сырой нафты знізіўся на 2% (да 3 млн. 592,4 тыс. тон), цана за тону — на 3,5% (да 426 даляраў). Зафіксавана рэзкае падзенне імпарту нафтапрадуктаў — на 97,6%, ці ў 42 разы (да 45,6 тыс. тон), а іх цана павялічылася на 15,9% (да 708 даляраў за тону).

Прыроднага газу імпартавана 4,2 млрд. кубаметраў (зніжэнне на 5,3%) па сярэдняй цане 164 даляры за 1.000 кубаметраў (-2,6%).

Закупкі электраэнергіі ўзраслі на 29,8% (да 1 млрд. 62,9 млн. кілават-гадзін) па цане 62 даляры за 1.000 кілават-гадзіну (-4,2%).

Экспарт калійных угнаенняў павялічыўся на 56,5% да 604,3 тыс. тон, пры гэтым іх цана знізілася на 16,4% да 632 даляраў за тону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?