Аляксандр Лукашэнка 19 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і нацыянальнага сходу.
Выступленне будзе транслявацца ў прамым эфіры па тэлеканале «Беларусь 1» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя з Авальнай залы Дома ўрада пачнецца а 11.00. Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў вячэрнім эфіры.
На мерапрыемства запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, СМІ.