15.08.2007 / 11:38

Косава: Маланка забіла сталяра 1

Трагедыя адбылася 13 жніўня.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, трагедыя адбылася 13 жніўня.

42‑гадовы мужчына, сталяр Косаўскага псіханеўралагічнага дыспансэра, пасвіў кароў непадалёк ад Косава. Цела загінулага знайшла яго жонка. Паводле папярэдніх даных, мужчына памёр ад прамога пападання навальнічнага разраду маланкі — пасвіць кароў ён адправіўся ў 5.30, а прыкладна праз дзве гадзіны пачалася моцная навальніца.

Вольга Кабяк, БЕЛТА

0
vaukalak / Адказаць
15.08.2007 / 20:47
Nadzvychai vazhkaja padzeja u sprave vyznachen'nia belaruskaha ljosu dy, badai, i usiae Europy
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру