Кіраўніцтва ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звярнулася да грамадскасці з адмысловай заявай.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае нязгоду з рашэннем суда Ашмянскага раёна аб прызнанні фатаальбома «Прэс-фота Беларусі 2011» экстрэмісцкімі матэрыяламі. Як мы ўжо адзначалі, сам факт разгляду гэтай справы ў судзе выглядаў абсурдна, і менавіта ён, а не змест альбома, здольны «падарваць давер да органаў улады».

Спадзяемся, што дадзенае судовае рашэнне ў законную сілу не ўступіць, і Рэспубліка Беларусь не апынецца ў «чорным спісе» дзяржаваў, дзе забараняюць і знішчаюць мастацкія кнігі. Разам з тым мы ўпэўненыя, што беларускія журналісты і надалей будуць выконваць свае прафесійныя абавязкі, не зважаючы на жаданне ідэалагічнай вертыкалі прадстаўляць беларускую рэчаіснасць выключна ў «ружовых колерах».

Упэўненыя, што беларуская прэсавая фатаграфія ўсё роўна будзе заставацца пераканаўчым фотадакументам пра жыццё беларускага грамадства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?