15.08.2007 / 12:11

Нацбанк адмаўляецца ад прывязкі да расейскага рубля 2

З 2008 году курс беларускага рубля больш ня будзе прывязаны да расейскага. Такое рашэньне ўключана ў праект асноўных кірункаў грашова‑крэдытнай палітыкі на 2008 год.

З 2008 году курс беларускага рубля больш ня будзе прывязаны да расейскага. Такое рашэньне ўключана ў праект асноўных кірункаў грашова‑крэдытнай палітыкі на 2008 год.

У 2008 годзе Нацбанк мае выкарыстоўваць абменны курс беларускага рубля да даляра ЗША ў якасьці адзінага прамежкавага манэтарнага арыенціру грашова‑крэдытнай палітыкі.

Паводле праекту, пры гэтым у 2008 годзе Нацбанк разьлічвае ўтрымаць абменны курс рубля да даляра ў межах плюс‑мінус 2,5 працэнта. Такі самы калідор прывязкі існаваў у 2007 годзе.

Важнасьць Расеі як стратэгічнага гандлёвага партнёра Беларусі паціху зьмяншаецца. Гэтым тлумачыцца і адмова ад прывязкі да расейскага рубля.

Фота photo.bymedia.net

Мікола Бугай

0
МІК / Адказаць
15.08.2007 / 12:22
Абяцанкі-цацанкі
0
Мэрыкан / Адказаць
15.08.2007 / 21:42
Прагрэс. Пазбыліся сярпа-малатка на дзяржсцягу, слоў "з братняю Руссю" у дзяржгімне, зараз во абменны курс без расеі. Даеш больш незалежнасці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру