15.08.2007 / 12:17

У сераду ўпершыню — імша каля Сьвятога Язэпа 4

А 18-й гадзіне ў дзень Ушэсьця каталіцкі сьвятар адправіць службу. Людзі будуць маліцца за вяртаньне храму.

А 18-й гадзіне ля муроў царквы Сьвятога Язэпа ў сталіцы каталіцкі сьвятар адправіць службу. Людзі будуць маліцца за вяртаньне храму.

Вернікі некалькі гадоў гады змагаюцца за вяртаньне царквы Сьвятога Язэпа. Раней у царкве і бэрнардынскім манастыры, часткай якога яна была, разьмяшчалася вайсковая камэндатура. Асаблівыя пратэсты вернікаў выклікала жаданьне ўладаў перадаць квартал арабскім інвэстарам для выбудовы там пяцізоркавага гатэлю з саўнай і боўлінгам. Малітвы за вяртаньне царквы праходзілі ля яе муроў штодзень. Сёньня, на сьвята Ўшэсьця Багародзіцы, упершыню пад мурамі пройдзе служба.

МБ

0
Chalawek / Адказаць
15.08.2007 / 13:58
Нарэшце касцел хоць будзе мець дачыненне да кампаніі змагання за святыню
0
Алесь Белы / Адказаць
15.08.2007 / 13:58
ура! Богу патрэбныя рэальныя доказы сапраўднасці нашых малітваў.
0
Dz - Chalawek / Адказаць
16.08.2007 / 00:05
Нарэшце касцел хоць будзе мець дачыненне да кампаніі змагання за святыню. :-) :-) :-) :-) :-) А да сённяшняга дня, толькі вы гэтым займаліся? :-) Ці не маглі б вы тады мне адказаць, калі вы такі спец, аб якой гадзіне пачынаецца збор вернікаў каля Чырвонага касьцёла, якія кожнага дня, пасьля імшы, высока падняўшы крыж ідуць ад яго муроў да муроў касьцёла сьвятога Юзафа? Ці такой працэсіі няма?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру