Па дадзеных Цэнтра інфармацыі і турызму Палангі, ужо ў сярэдзіне красавіка ў некаторых гатэлях Палангі, якую таксама ўпадабалі беларусы, было забраніравана 80% месцаў на ліпень і жнівень,
піша Delfi са спасылкай на Lietuvos žinios.

«Ужо зараз зразумела, што ў некаторых гасцініцах ў ліпені і жніўні дакладна будзе занята каля 80% пакояў, значыць, гасцініцы могуць быць запоўненыя і на 100%. Па традыцыі, наш курорт для летняга адпачынку выбіраюць грамадзяне Расіі, Беларусі, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, становіцца больш турыстаў з скандынаўскіх краін. Гэта звязана з прамымі рэйсамі ў Осла і Капенгаген», — сказала Якене.

Праўда, цэны на пакоі ў добрых гатэлях -- такія, што двухтыднёвы адпачынак можна замяніць на тыдзень ў больш дарагім гатэлі ў Егіпце або Турцыі.

Напрыклад, зараз пакой на два месцы ў чатырохзоркавай гасцініцы на 4-18 ліпеня ў Паланзе каштуе 1 800 еўра (6270 літаў) са сняданкам,

Але ёсць і прапановы правесці ноч у маі ў пакоі на два месцы плошчай 12 квадратных метраў за 79 літаў (23 еўра).

У сярэднім адпачынак на 10 дзён для сям'і з трох чалавек на другую палову ліпеня ў гасцявым доме будзе каштаваць ад 500 еўра, у гатэлі ад 900 еўра
(паводле booking.com)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0