19.04.2013 / 11:50

Бжэзінскі заклікаў прыняць Украіну і Беларусь у ЕС 3

Тыранія глабальнага хаосу — у гэтым бачыць галоўную пагрозу свету патрыярх амерыканскай паліталогіі, былы дарадца прэзідэнта Картэра па нацыянальнай бяспецы Збігнеў Бжэзінскі.

Пра гэта ён гаварыў на канферэнцыі па глабальнай бяспецы Globsec, якая праходзіць гэтымі днямі ў Браціславе.

Выступоўцу прадстаўляў славацкі палітык, былы пасол Славакіі ў ЗША Марцін Бутара: «Гэта будзе вялікі момант для нашай канферэнцыі, цяжка знайсці словы, каб сказаць, наколькі славакі абавязаныя гэтаму чалавеку».

Бутара назваў Бжэзінскага адным з самых уплывовых мысляроў нашага часу.

Тэму свайго выступу Бжэзінскі сфармуляваў глабальна, у духу канферэнцыі, на якой выступаў — «Што ёсць галоўнай місіяй Захаду ў сучасным свеце?»

Паводле яго, асноўная праблема Еўропы палягае ў тым, што ў ЕС колькасць банкаў расце хутчэй, чым колькасць насельніцтва.

Тое, што Еўропа не мае глабальных амбіцыяў, прымушае Амерыку, амерыканскую грамадскасць больш скептычна глядзець на Еўропу, разглядаць ЕС у якасці скарбонкі. Бжэзінскі заклікаў еўрапейцаў браць на сябе большую адказнасць за лёс планеты і мацаваць сувязі з Амерыкай, у тым ліку і праз НАТА.

«У ХХІ стагоддзі самая вялікая пагроза — гэта не тыранічная гегемонія, а тыранія глабальнага хаосу», — сказаў палітолаг.

Бжэзінскі падкрэсліў, што самыя важныя выклікі ЕС ад суседзяў ідуць з боку Турцыі і Расіі.

Ён заклікаў ЕС дзеля ўсталявання новага сусветнага парадку прыняць у свае шэрагі краіны Усходняй Эўропы, у тым ліку Беларусь і Украіну.

У сваёй прамове выступоўца некалькі разоў згадваў Беларусь, называючы яе кожны раз з Украінай, праўда, адзначаючы пры гэтым, што беларускі рэжым больш рэпрэсіўны.

0
Напільнік. / Адказаць
19.04.2013 / 15:34
У адрозненне ад таго што мы маем, гэта цудоўная прапанова.
0
Казiмiр / Адказаць
19.04.2013 / 18:22
I што рабiць санкцыянистам? Нават амерыканцы супраць санкцый.
0
mikola / Адказаць
19.04.2013 / 18:52
to Kazimir....2/ jakie amerykancy suprac *sankcyi*? 1..... razam za Stralkovym? Sankcyi ci Dyktatura na 100god!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру