Намеснік генеральнага дырэктара ХК «Юнацтва-Мінск» Ігар Малчанаў паведаміў, што праектны кошт шматфункцыянальнага спартыўна-забаўляльнага комплексу «Чыжоўка-Арэна», якая стане другой пляцоўкай чэмпіянату свету-2014 у Мінску, складае 189 млн даляраў.

«Пры праектаванні «Чыжоўка-Арэны» спецыялістамі «Белпрампраекта» за аснову быў узяты пабудаваны яшчэ ў 2008 годзе ў Бабруйску шматфункцыянальны комплекс, які мае форму лятаючай талеркі. Пры будаўніцтве вытрыманы ўсе патрабаванні інспекцыі чэмпіянату свету-2014, за што мы заслужылі станоўчую ацэнку ад генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі хакея Хорста Ліхтнера. У праектна-каштарыснай дакументацыі таксама знайшлі адлюстраванне ўсе патрабаванні, што прад'яўляюцца МХЛ і КХЛ.

Умяшчальнасць трыбун галоўнай арэны комплексу з улікам VIP-зон разлічана на 10 600 гледачоў, а без іх уліку - на 9430 чалавек. Побач будзе ўзведзены таксама дзве малыя арэны - трэніравальны каток і зала для гульнявых відаў спорту. Іх умяшчальнасць складзе па 1 500 гледачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?