15.08.2007 / 14:36

Гаспадарчы суд зацікавіўся, хто рэгіструе беларускія сайты

У сераду ў Гаспадарчым судзе Менску пачаўся судовы працэс па пазову ААТ «Юрыдычная група «Аргументъ» да Аб’ядананай грамадзянскай партыі.

У сераду ў Гаспадарчым судзе Менску пачаўся судовы працэс паводле пазову ААТ «Юрыдычная група «Аргументъ» да Аб’ядананай грамадзянскай партыі.

Прычынай для судовага працэсу стаў артыкул «Сям’я» робіць бізнэс. Пад надзейным дахам дзяржавы», зьмешчаны на сайце www.ucpb.org і нібыта наносіць шкоду дзелавой рэпутацыі таварыства і асабіста Андрэю Козіку, сыну старшыні ФПБ. «Аргументъ» настойвае на тым, каб гэтая інфармацыя абвергнутая на вышэйузгаданым сайце і ў штотыднёвіку «Белорусы и рынок».

Сёньня ў Гаспадарчы суд не зьявіліся прадстаўнікі пазоўшчыка, але яны скіравалі судзьдзі Нэлі Арлоўскай афіцыйнае хадатайніцтва. Яны настойваюць, каб у суд у якасьці сьведкі зьявіўся лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Рэч у тым, што ў 2005 г. Анатоль Лябедзька ў інтэрвію кампаніі БелаПАН казаў пра тое, што сайт АГП наведвае пэўная колькасьць чалавек. Таксама пазоўшчык лічыць, што на судзе мусіць прысутнічаць спэцыяліст у сфэры тэлекамунікацый, каб была забясьпечаная незалежная экспэртыза. У суд прадстаўнікі «Аргумента» не зьявіліся, бо знаходзяцца ў камандзіроўцы і просяць перанесьці суд на 28 жніўня. Судзьдзя палічыла, што прычына адсутнасьці няўважлівая.

АГП прадстаўляў юрыст Сяргей Альфер, які адзначыў, што ня супраць, каб справа разглядалася ў адсутнасьці пазоўшчыка, але судзьдзя адхіліла гэтую прапанову.

БЯЗ ВАС — НІЯК. Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды». Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Нэлі Арлоўская запыталася ў Альфера, хто ў Беларусі займаецца рэгістрацыяй даменных адрасоў ў інтэрнэце, а таксама, хто робіць ліцэнзаваньне сайтаў. Альфер адзначыў, што раней рэгістрацыяй займалася толькі прадпрыемства «Адкрыты кантакт», але цяпер зьявіліся і іншыя арганізацыя, што займаюцца гэтым.

Судзьдзя папрасіла Альфера падрыхтаваць да чацьвярга канкрэтныя зьвесткі па гэтым пытаньні дзеля далейшага запыту ў Міністэрства інфармацыі.

Таксама Альфер сказаў, што экспэртам у судзе згадзіўся быць заснавальнік найбуйнейшага беларускага інтэрнэт‑парталу tut.by Юры Зісер, аднак на гэта судзьдзя нічога не сказала.

Працяг судовага працэсу заўтра а 9:40, аднак Сяргей Альфер мяркуе, што суд задаволіць хадатайніцтва істца і перанясе разгляд на канец жніўня.

Зьміцер Панкавец

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру