У суботу і нядзелю вецер зменіцца на паўночна-заходні, сярэднясутачная тэмпература паветра панізіцца і наблізіцца да сваёй кліматычнай нормы, характэрнай для трэцяй дэкады красавіка.

У суботу, 20 красавіка, у асобных раёнах Беларусі чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +4 .. +10 ° С, максімальная днём +11 .. +16 ° С, на паўднёвым усходзе +17 .. +22 ° С.

У нядзелю, 21 красавіка, ападкі чакаюцца ноччу на тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны. Ноччу слупкі тэрмометраў пакажуць -3 .. +3 ° С, па паўднёвым усходзе да +7 ° С; днём сонца прагрэе паветра да +8 .. +14 ° С, па Брэсцкай вобласці да +16 ° С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?