19.04.2013 / 18:41

Надзявайце шорты: веснавое сонца бяспечнае і карыснае 7

Праз тоўшчу хмар толькі паспела прабіцца першае веснавое сонца, а ў Рэдакцыю «НН» ужо звярнуўся чытач, які абурыўся непрымальным для вясны дрэс-кодам.

«Многа людзей ходзіць у шортах і тэнісках, але ж цяпер занадта моцная сонечная радыяцыя, і гэта шкодна для арганізма, можа прывесці да захворванняў скуры. У Беларусі больш-менш бяспечна загараць можна пачынаць добра калі пры канцы мая», — мяркуе ён.

Карэспандэнт «НН» папрасіў дэрматолага Аляксандра Кутаса патлумачыць, ці сапраўды веснавое сонца небяспечнае.

«Лішак сонечнага выпраменьвання небяспечны цягам усяго года. На павышэнне сонечнай актыўнасці ўплываюць сполахі на сонцы, змена сезонаў і надвор’я. Але няма падставаў думаць, што ўвесну сонечнае святло шкаднейшае за летняе, таму баяцца няма чаго.

Часам дактары прызначаюць прэпараты — напрыклад, некаторыя антыбіётыкі — якія павышаюць адчувальнасць да сонца, але ў такім выпадку лекар павінен папярэдзіць пацыента пра належную абарону ад сонца, а пацыент — вырашыць, прымаць такі прэпарат ці не», — кажа дэрматолаг. Астраном Віктар Малышчыц таксама не знаходзіць веснавое сонца пагрозлівым.

«Шмат якой інфармацыі даходзіць да нас з англамоўных крыніц, а ў аглійскай „radiation“ у дачыненні да сонца азначае „сонечнае выпраменьванне“, а не „іанізуючае выпраменьванне“, — кажа ён. — Зразумела, з павялічэннем светлавога дня інтэнсіўнасць сонечнага выпраменьвання ўзрастае. Аднак у нашай постчарнобыльскай краіне людзі баяцца гэтай няправільна інтэрпрытаванай „радыяцыі“.

Веснавое сонечнае выпраменьванне не такое жорсткае. Піку яно дасягае акурат улетку, асабліва апоўдні, калі сонца падымаецца высока, промні падаюць амаль пад прамым вуглом і праходзяць нашмат меншую адлеглаць праз атмасферу, чым уранку і ўвечары. Рэзкія скачкі сонечнай актыўнасці здараюцца пад час успышак на сонцы, але звычайна яны не працяглыя: „пакаўбасіць“ пару гадзін, і ўсё. Як паказвае манітор сонечнай актыўнасці, ужо тры дні наша зорка паводзіць сябе спакойна».

Кірыла Хілько

0
mikola / Адказаць
19.04.2013 / 19:04
usio nadzjavaiu shorty.....tolki na polska-belaruska mjazy ...Ni Zatrymaiuc...?
0
500$ / Адказаць
19.04.2013 / 19:24
надзявайце? так правильно?
0
Беларуска / Адказаць
19.04.2013 / 19:34
Апранайце больш натуральна гучыць51841014
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру