Учора Аляксандр Лукашэнка з фармулёўкай «за правалы ў кіраванні энергетычнай галіной» звольніў міністра энергетыкі Аляксандра Азярца. «НН» узгадала некалькі момантаў з жыцця адстаўнога чыноўніка.
Не першы раз зрабілі ахвярным казлом
Летам 2011 года
«Праблемы з аплатай ўзніклі
Аляксандр Азярэц быў міністрам энергетыкі ад 2006 года. Да гэтага ён узначальваў «Віцебскэнерга». Кажуць, што вельмі не хацеў перабірацца ў Мінск. На пярэдні план Азярэц звычайна выходзіў падчас складаных перамоваў з Масквой аб энерганосьбіты, а таксама абвяшчаючы чарговае падвышэнне цэнаў на электараэнергію. Таксама Азярэц быў сярод тых чыноўнікаў, хто курыраваў праект стварэння Астравецкай АЭС.
Сваякі
Аляксандр Азярэц — не адзін прадстаўнік свайго роду, які звязаў свой лёс з энергетыкай. У сям’і Азярцоў было трое сыноў. Аляксандр — самы старэйшы. Вячаслаў — малодшы (16 гадоў розніцы). Вячаслаў узначальвае філію «Магілёўэнэрга» «Бабруйскія электрычныя сеткі». У 2010 Вячаслаў стаў дэпутатам Бабруйскага гарсавета. Дарэчы, з усіх кандыдатаў на ўсіх акругах у горадзе ён меў найбольшы заробак. Паходзяць браты з вёскі Гарбацэвічы Бабруйскага раёна.
Сын
Футбол і дзюдо
Аляксандр Азярэц уваходзіць у выканкам Беларускай федэрацыі футбола. Калі яшчэ працаваў у Віцебску, то быў ініцыятарам стварэння
А вось ужо ў Мінску Азярэц узяўся загадваць любімым відам спорту Уладзіміра Пуціна — дзюдо. На апошняй Алімпіядзе беларускія дзюдаісты не ўзялі ніводнага медаля. Таму Азярэц быў адпраўлены ў адстаўку з старшыні федэрацыі. Рэдкі выпадак, калі чыноўнік страчвае спартовую нагрузку.
Абяцаў $1000
Аляксандр Азярэц у сакавіку 2011 года, памятаеце самы пачатак валютнага крызісу, смела казаў, што ў 2015 годзе сярэдні заробак у Беларусі складзе тысячу даляраў.
Гэта не адзіны прагноз сп. Азярца. Ён абяцаў, што ў 2015 годзе Беларусь знізіць спажыванне газу больш чым у два разы. Як альтэрнатыву ён называў мясцовыя віды паліва (торф), а таксама вугаль. Хутка ўжо 2015, але да выканання абодвух абяцанняў Азярца яшчэ вельмі далёка.
Летась Аляксандр Азярэц выказаўся, што больш за 70% грамадзян выступае за паступовае павышэнне тарыфаў на электраэнергію. Цікава, што перад гэтым на сайце Мінэнэрга прайшло апытанне, дык 93% былі супраць.
Наступнік
Найчасцей называюць прозвішча старшыні «Белнафтахіма» Ігара Жыліна. Яму, праўда, ужо больш за 70 гадоў, але таму ж Пракаповічу — гэта зусім не перашкода.
Жылін у Беларусі наёмнік. Усё жыццё ён адпрацаваў у Расіі, а ў 2009 Лукашэнка запрасіў Жыліна ўзначаліць
Замест анекдота
Аднойчы Аляксандр Азярэц разам з тагачасным кіраўніком Акадэміі навук Міхаілам Мясніковічам давалі