15.08.2007 / 15:15

Віцэ‑маршалка польскага сэнату зноў не пусьцілі ў Беларусь 1

Падарожжа Кшыштафа Путры скончылася на памежным пераходзе «Кузніца — Брузгі».

Падарожжа Кшыштафа Путры скончылася на памежным пераходзе «Кузніца — Брузгі».

Ён ехаў у горад над Нёманам з мэтай ускласці кветкі да помніка польскім жаўнерам, што загінулі ў вайне 1920 года, а таксама сустрэцца з прадстаўнікамі польскай меншасці на Гродзеншчыне. Беларускія памежныя службы не патлумачылі прычыну забароны на ўезд польскага палітыка ў Беларусь. Паводле віцэ‑маршалка, беларускія памежнікі сказалі катэгарычна «не — і кропка».

Гэта ўжо другі выпадак, калі Кшыштафа Путру не пусцілі ў Беларусь.

0
vaukalak / Адказаць
16.08.2007 / 15:39
Use pravilna. Sp. Kryshtaf mae mahchymas'c' "sustrecca z pradstaunikami pol'skai menshas'ci" na belaruskai Belastochchyne.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру