Дом у Бостане, ля якога быў арыштаваны Царнаеў.

Дом у Бостане, ля якога быў арыштаваны Царнаеў.

Цяжкапаранены Царнаеў хаваўся ў чоўне.

Цяжкапаранены Царнаеў хаваўся ў чоўне.

Факт таго, што Царнаеў злоўлены выклікаў у Амерыцы эйфарыю.

Факт таго, што Царнаеў злоўлены выклікаў у Амерыцы эйфарыю.

Падазраваны ў арганізацыі і ажыццяўленні тэракту на марафоне ў Бостане Джахар Царнаеў шпіталізаваны пасля арышту ў пятніцу ўвечары і знаходзіцца ў цяжкім стане, заявіў прадстаўнік паліцыі Бостана.

«Стан яго цяжкі, але дэталяў я не ведаю», - цытуе яго тэлекампанія CNN.

На распаўсюджанай праваахоўнымі органамі пасля арышту фатаграфіі Джахар Царнаеў ляжыць спіной на зямлі, яго спрабуюць прывесці ў прытомнасць.

Пакуль дакладна не вядома, ці атрымаў ён раненні яшчэ да сутыкнення з паліцыяй у двары аднаго з дамоў у Уотэртаўне ці ж у практычна несвядомы стан трапіў з-за спробаў паліцыі дастаць яго са сховішча, што суправаджалася стральбой і кіданнем светлашумавах гранат.

Падазраваны хаваўся ў чоўне, што стаяў на беразе за адным з дамоў у Уотэртаўне.

Там яго і знайшоў уладальнік чоўна, які выйшаў са свайго дома, калі ўлады вырашылі, што не знайшлі ўцекача,

і адклікалі прадпісанне жыхарам не пакідаць свае дамы.

Убачыўшы ў чоўне акрываўленага мужчыну, уладальнік выклікаў паліцыю, якая накіравалася да дома неадкладна, нават з верталётамі.

Нагадаем, што ў панядзелак, 15 красавіка, на фінішы Бостанскага марафону адбыліся два выбухі, у выніку якіх загінулі тры чалавекі, у тым ліку васьмігадовы хлопчык, больш за 200 атрымалі раненні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?