Факт таго, што Джахар Царнаеў, які падазраецца ў здзяйсненні тэракту на Бостанскім марафоне, злоўлены, выклікаў у Амерыцы эйфарыю.
Царнаева знайшлі ў пятніцу ў 20:45 паводле часу ўсходняга ўзбярэжжа (04:45 па Мінску). Жыхары Уотэртаўна і Бостана выйшлі на вуліцы, каб падзякаваць паліцыі.