Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта на чарговых выбарах, якія пройдуць у 2015 годзе. За яго вылучэнне ад партыі прагаласавалі дэлегаты пазачарговага з’езда ЛДП, які праходзіць 20 красавіка ў Мінску.

Па словах члена вышэйшай рады ЛДП Аляксея Дзямешкі, плюсы Гайдукевіча «не трэба пералічваць, яны вядомыя і ў Беларусі, і за яе межамі».

Сам Гайдукевіч пасля абрання прэтэндэнтам у кандыдаты на пасаду прэзідэнта паабяцаў, што сябры партыі «не пашкадуюць, усё будзе моцна, магутна, добра».

Гайдукевіч браў удзел у прэзідэнцкіх кампаніях 2001, 2006 і 2010 гадоў. У 2001 годзе за яго, паводле афіцыйных звестак, прагаласавала 2,48%, у 2006-м — 3,5%.

У 2010 годзе Гайдукевіч, заявіўшы аб неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты 100 тыс. подпісах, зняўся з выбараў. Пры гэтым ён растлумачыў, што лічыць выбары ў Беларусі «спектаклем, вынікі якога ўжо даўно ўсім вядомыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?