15.08.2007 / 18:19

Ля царквы Сьвятога Язэпа прайшла першая ад 1924 г. імша 7

Да гэтага толькі вернікі маліліся за вяртаньне храму, а сьвятары не наважваліся прыйсьці да храму.

Да гэтага толькі вернікі маліліся за вяртаньне храму, а сьвятары не наважваліся прыйсьці да храму.

А 18-й гадзіне вечара серады каля Сьвятога Язэпа сабралася пару дзясяткаў чалавек. Потым дайшло да 100 чалавек, людзі ўвесь час падыходзяць. Людзі ідуць з кветкамі. Быў зроблены імправізаваны алтар. Напачатку прысутнічалі бабулькі‑верніцы, але потым падцягнулася моладзь.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на web@nn.by вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Ксёндз, які адпраўляе службу, папрасіў не называць сваё імя. Перад пачаткам службы ён сказаў: «Некалькі гадоў вядзецца барацьба за вяртаньне сьвятыні. Мы хочам толькі аднаго, каб тут загучалі песьні пахвалы Пану Богу». Сьвятар таксама зазначыў, што будынак важна захаваць ня толькі як храм, але і як гістарычную каштоўнасьць.

Імша вядзецца, натуральна, па‑беларуску.

Няма пакуль ні міліцыі, мала вядомых грамадзкіх дзеячаў. Прыйшлі пісьменьнік Ільля Сін, барысаўскі актывіст Зьміцер Бародка, каардынатар "Хартыі'97" Зьміцер Бандарэнка, гісторык Алесь Белы.

***

Вернікі некалькі гадоў гады змагаюцца за вяртаньне царквы Сьвятога Язэпа. Раней у царкве і бэрнардынскім манастыры, часткай якога яна была, разьмяшчалася вайсковая камэндатура. Асаблівыя пратэсты вернікаў выклікала жаданьне ўладаў перадаць квартал арабскім інвэстарам для выбудовы там пяцізоркавага гатэлю з саўнай і боўлінгам. Малітвы за вяртаньне царквы праходзілі ля яе муроў штодзень. Сёньня, на сьвята Ўшэсьця Багародзіцы, упершыню пад мурамі праходзіць служба.

Зьміцер Панкавец

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
15.08.2007 / 19:02
Ксёндз, які адпраўляе службу, папрасіў не называць сваё імя. Мо, не называць ягонае імя?
0
Mikola Nikalaeu / Адказаць
15.08.2007 / 19:44
Прападае выдатная магчымасць аддаць спадчыну унiверсiтэту пад гiстарычны факультэт. Шкада, але не свецкiя, а нi царкоуныя улады на гэта не не гатовыя.
0
СХ / Адказаць
15.08.2007 / 19:56
Дзякуй -- уэб.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру