21 красавіка каля 6.50 на праспекце Любімава на аб'яднанай тэрыторыі дзвюх школ супрацоўнікі АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы затрымалі п'янага кіроўцу, паведамляе auto.tut.by.

«21-гадовы малады чалавек, кіруючы аўтамабілем Audi 80, катаўся па аб'яднанай тэрыторыі дзвюх школ, размешчаных па адрасе праспект Любімава, дом № 27 і № 31 (СШ № 213 і № 208)», — паведаміла кіраўнік прэс-службы УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.

Пра дзіўнага кіроўцу, які заехаў на школьную тэрыторыю, аб'ехаўшы шлагбаўм па зялёнай зоне, у ДАІ паведамілі відавочцы. Яны прыехалі на месца праз 5 хвілін супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і спынілі парушальніка. Патлумачыць, чаму ён катаўся каля школы, кіроўца не змог: калі інспектары адчынілі дзверы, ён літаральна выпаў з машыны.

«Медыцынскі агляд паказаў 2,56 праміле», — расказалі ў ДАІ.

Як аказалася, малады чалавек ніколі не атрымліваў права на кіраванне аўто. Дакументаў на аўтамабіль ў яго пры сабе не было.

Пазней, злёгку працверазеўшы, ён растлумачыў, што машына належыць яго сябру, з якім яны і распівалі спіртное. Малады бяспраўнік таксама растлумачыў, па якой прычыне ён заехаў на тэрыторыю школьнага комплексу: «Вырашыў пракаціцца».
«Прадпісанне на ўстаноўку агароджы вакол школьнага комплексу было выдадзена ДАІ яшчэ да Новага года.
Паводле загада, адміністрацыя раёна і кіраўніцтва школы павінны ўсталяваць шлагбаўм і агарадзіць зялёную зону вакол навучальнай установы да 1 чэрвеня 2013 года, — падкрэсліла Таццяна Харлінская. — Шлагбаўм быў усталяваны, а агароджа вакол зялёнай зоны — не.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Парушальнік будзе прыцягнуты да адказнасці па ўсёй строгасці закона, паабяцалі ў Дзяржаўтаінспекцыі. Аўтамабіль, на якім ён заехаў на школьную тэрыторыю змешчаны на штрафстаянку, а ў дачыненні да парушальніка складзена 5 пратаколаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?