А 18‑й гадзіне ў Менску была затрыманая група непаўнагадовых (сама мала — тры чалавекі) за расклейваньне ўлётак з заклікам да ўдзелу ў «Эўрапейскім маршы».

Іх усіх адвезьлі ў Першамайскі РУУС. Цяпер яны разам з бацькамі сядзяць у актавай залі РУУСу, і зь імі праводзіцца «выхаваўчая праца».

Ёсьць інфармацыя, што асабісты надгляд дзяўчат праводзіўся міліцыянтамі ў адсутнасьці жанчын.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?