22.04.2013 / 17:56

Ствараецца Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, яго ўзначаліў Андрэй Швед 4

Сваю дзейнасць новы камітэт пачне 1 ліпеня 2013 г.

Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў указ аб стварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Ён утвараецца на базе экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Узброеных сіл, Міністэрства юстыцыі, а таксама Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Адзначаецца, што асноўная мэта такога рашэння заключаецца ў якасным павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнай судова-экспертнай дзейнасці.
«Пасля вывядзення следчых падраздзяленняў з сістэмы органаў унутраных спраў, пракуратуры, органаў фінансавых расследаванняў і стварэння Следчага камітэта аналагічны крок у дачыненні да судова-экспертных падраздзяленняў з’яўляецца працягам працэсу рэфармавання праваахоўных органаў, які будзе садзейнічаць узмацненню абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, арганізацый у крымінальным, адміністрацыйным, грамадзянскім і гаспадарчым працэсе», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Падкрэсліваецца, што стварэнне Дзяржкамітэта судовых экспертыз таксама дасць магчымасць сканцэнтраваць фінансавыя сродкі, якія раней вылучаліся на дзяржаўную судова-экспертную дзейнасць па лініі некалькіх ведамстваў
, і тым самым стварыць дадатковыя ўмовы для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы экспертных падраздзяленняў, аснашчэння іх сучасным абсталяваннем. Пры гэтым у мэтах скарачэння дзяржаўных выдаткаў колькасць супрацоўнікаў новага дзяржоргана будзе меншай у параўнанні з наяўнай колькасцю экспертных падраздзяленняў.

Сваю дзейнасць Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз пачне 1 ліпеня 2013 г.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў указ, у адпаведнасці з якім Андрэй Швед вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Следчага камітэта Беларусі і прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

0
Саша / Адказаць
22.04.2013 / 18:23
Гэта праўда, ці нейкі зьдзек?
0
zolak / Адказаць
22.04.2013 / 20:40
2_Саша -- анаграма гэта праўда -- нейкі зьдзек
0
кроцік / Адказаць
22.04.2013 / 21:04
у канцы чэрвеня РБ павінна будзе даць адказ ААН наконт рэзалюцыі аб парушэннях правоў K&K вось і адкажуць, што правялі арганізацыйную работу... і ў наступныя суды ўжо не будуць паступаць супярэчлівыя матэрыялы сьледства... гл. http://forums.tut.by/showthread.php?t=14067791
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру