22.04.2013 / 18:24

На гэтым тыдні чакаецца ўмерана цёплае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі

У выхадныя чакаюцца навальніцы і пацяпленне ла +23.

Па словах начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрыя Рабава, у аўторак чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёва-заходніх раёнах месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу мінус 3°С — плюс 3°С, днём плюс 13—18°С. Па паўднёвым захадзе краіны будзе цяплей: ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 19—21°С.

У сераду ноччу месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. У асобных раёнах узмацненне ветру з парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература ноччу плюс 3—9°С, днём плюс 10—16°С, па Брэсцкай вобласці да плюс 18°С.

У чацвер пераважна па паўночнай палове чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Месцамі ўзмацненне ветру з парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—8°С, днём плюс 11—17°С, па поўдні — да плюс 20°С.

У пятніцу ў асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ноччу мінус 3°С — плюс 3°С, днём плюс 11—17°С. У паўднёва-заходніх раёнах будзе цяплей: ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 18—22°С.

У выхадныя дні чакаецца паступленне цяплейшых, але і больш вільготных паветраных мас з Міжземнага мора. У суботу ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°С, днём плюс 14—20°С. Па паўднёвым захадзе — цяплей: ноччу плюс 10—12°С, днём плюс 21—25°С. У нядзелю на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—12°С, максімальная днём ад плюс 10°С па паўднёвым захадзе да плюс 23°С па паўднёвым усходзе краіны.

Сіноптык таксама расказаў пра надвор'е ў абласных цэнтрах на бліжэйшыя суткі.

У Гродне чакаецца пераменная воблачнасць, ноччу без ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу плюс 2—4°С, днём плюс 16—18°С.

У Брэсце — пераменная воблачнасць, ноччу без ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу плюс 4—6°С, днём 19—21°С.

У Гомелі — малавоблачна, без ападкаў. Тэмпература ноччу 0°С — плюс 2°С, днём плюс 14—16°С.

У Магілёве — невялікая воблачнасць, без ападкаў. Тэмпература ноччу 0 — мінус 2°С, днём плюс 13—15°С.

У Віцебску — невялікая воблачнасць, без ападкаў. Тэмпература ноччу 0°С — мінус 2°С, днём плюс 13—15°С.

У Мінскай вобласці чакаецца пераменная воблачнасць, ноччу без ападкаў. Днём па заходніх раёнах месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу мінус 2°С — плюс 3°С. Днём плюс 13—17°С.

У Мінску прагназуецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер будзе паўднёвы, ноччу слабы 5—10 м/с. Тэмпература ноччу плюс 1—3°С, днём 14—16°С цяпла.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру