22.04.2013 / 19:48

У Віцебску прайшоў чэмпіянат вобласці па бодзібілдынгу і бодзіфітнэсе — фоты 9

Спаборнічалі 11 спартсменаў — 8 мужчын і 3 дзяўчыны.

У СШ № 34 21 красавіка прайшоў чэмпіянат Віцебскай вобласці па бодзібілдынгу і бодзіфітнэсе, у якім прынялі ўдзел 11 спартсменаў — 8 мужчын і 3 дзяўчыны, піша сайт «Народныя навіны Віцебска».

Спаборніцтвы праходзілі ў трох катэгорыях: юнакі і юніёры (да 23) гадоў, мужчыны і жаночы бодзіфітнэс. У абавязковай праграме па бодзібілдынгу спартсменам трэба было прадэманстраваць сем поз: двайны біцэпс спераду і ззаду, найшырэйшыя мышцы спіны спераду і ззаду, біцэпс збоку, трыцэпс збоку і прэс, сцягно. А ў адвольнай праграме яны пад музыку дэманстравалі магчымасці сваіх целаў. Дзяўчаты выходзілі два разы — у чорным і каляровым купальніку, ім трэба было толькі грацыёзна прадэманстраваць журы сябе з чатырох бакоў.

У катэгорыі юнакі і юніёры перамогу атрымаў Аляксандр Ляшко, другім стаў Андрэй Панамароў, а бронза ва Уладзіслава Татыржа.

Сярод мужчын лепшым бодзібілдэрам прызнаны Антон Дзярзевіч, на другой прыступцы п'едэстала Аляксандр Ляшко, на трэцяй — Алег Рубін.

У дзяўчат перамагла Кацярына Мядзведзева, сярэбраны медаль у Вікторыі Даніч, а Юлія Мікуліч стала трэцяй.

0
сюрро-кич / Адказаць
22.04.2013 / 21:31
Стероидные нарциссы и нарцисски выглядят в изломе клоунами и клоунессами. Кажется, мода на эти отделы мяса в советских гастрономах уже уходит. И слава богу. До такой степени это неестественно, если не сказать - противоестественно. Особенно для баб. Да и для кривляющихся мужиков с оттопыренными задками.
0
гляджу і думаю / Адказаць
22.04.2013 / 22:09
навошта ўся гэтая красацiшча , калі няма каму дзіця абараніць?
0
Vital / Адказаць
22.04.2013 / 23:45
А куды гэта дзеўкі глядзяць на першым фота?))))
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру