16 жніўня а 11 гадзіне Мыцішчанскі гарадскі суд разгледзіць крымінальную справу грамадзяніна Беларусі Паўла Ждановіча, які 12 верасня 2006 году быў арыштаваны супрацоўнікамі УФСКН па Маскоўскай вобласці.

Як сцвярджаюць расійскія праваабаронцы, Ждановіча папрасілі прывесці з Беларусі ў Расію звычайныя камбініраваныя лекавыя сродкі «Тусал» і «Мульцінол», якія свабодна прадаюцца ў аптэках нашай краіны. Калі Павел прыехаў у Расію, быў арыштаваны. Яго адвакат Яўген Чарнаўсаў сцвярджае, што «да 80% спраў аб наркотыках узбуджаны на падставе кантрольных закупак. Зараз такія дзеянні лічацца незаконнымі». Доказы, атрыманыя ў выніку правакацый, па словах Чарнаўсава, таксама не могуць лічыцца законнымі.

Нагадаем, 24 ліпеня 2007 году прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін забараніў праваахоўным органам выкарыстоўваць правакацыі для абвінавачвання і арышту людзей, падпісаўшы адпаведны Федэральны закон. 1 жніўня рашэнне прэзідэнта пачало дзейнічаць.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0