Паводле звестак расследавання Міністэрства абароны Беларусі, парушэння паветранай прасторы Літвы знішчальнікам МіГ-29 не было,
заявіў прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў.

«Палёт ажыццяўляўся без парушэння паветранай прасторы», — сказаў ён.

Нагадаем, 18 красавіка МЗС Літвы перадало пасольству Беларусі ў Вільні ноту з просьбай «падаць вычарпальную інфармацыю пра факт парушэння літоўскай паветранай прасторы самалётам беларускіх ВПС і прыняць меры для прадухілення такіх інцыдэнтаў у будучыні».

Як паведаміла літоўскае МЗС, 17 красавіка ў 13.05 беларускі МіГ-29 парушыў паветраную прастору Літвы ў раёне вёскі Пагарэнда Варэнскага раёна. На тэрыторыі Літвы самалёт знаходзіўся прыблізна дзве хвіліны.

18 красавіка Мінабароны Беларусі апублікавала папярэднія вынікі праверкі. Устаноўлена, што 17 красавіка прыкладна ў 13.00 радыётэхнічнымі сродкамі было выяўлена парушэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі ў паветранай прасторы ў раёне Гродна, паведаміла Мінабароны. Для спынення парушэння быў задзейнічаны знішчальнік МіГ-29 са складу дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне, які ажыццяўляў палёт уздоўж дзяржмяжы. У далейшым парушэнне паветранай прасторы было ідэнтыфікавана як міграцыя чарады птушак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?