16 жніўня ва Ўкраіне адбудзецца выязная акцыя салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі «Салідранасьць на кардоне». Удзельнікі акцыі правядуць інфармацыйны пікет пункту пераходу ўкраінска‑беларускай мяжы ў Чарнігаўскай вобласьці на міжнароднай трасе Кіеў — Менск. Акцыя мае на мэце пашырэньне інфармацыі пра рэальную сытуацыю з датрыманьнем правоў і свабод у Беларусі сярод грамадзянаў Беларусі , а таксама сярод украінцаў, расейцаў ды грамадзян балтыйскіх краін.
Удзельнікамі акцыі будуць украінцы з Ківа й Чарнігава, а таксама актывісты беларускіх дэмакратычных груп зь Менску й Гомелю.
Акцыя пройдзе на пляцоўцы каля пунту пропуску, дзе спыняюцца падарожныя. Там месьціцца паркоўка, міні‑базар, пункты продажу страхавых полісаў, крамы. Ахвотным будуць раздавацца ўлёткі, брашуры, дыскі з дакумэнтальным фільмам «Плошча». Таксама ў мінакоў будзе магчымасьць пагутарыць з украінскімі й беларускімі актывістамі.
Акцыя пройдзе з 11 да 16‑й гадзіны.