Рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) ў I квартале 2013 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2012 года павялічылася на 22,4%, у сакавіку 2013 года ў параўнанні з лютым — на 3,1%.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў у I квартале 2013 года склала 4 млн. 531,1 тыс. рублёў, у тым ліку ў сакавіку — 4 млн. 692,8 тыс. рублёў, і павялічылася ў параўнанні з лютым 2013 года на 4,2%, ці на 188 тыс. рублёў.

У сакавіку 2013 года ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 5 млн. 303,5 тыс. рублёў, у будаўніцтве — 5 млн. 709,2 тыс., на транспарце і ў сувязі — 5 млн. 538,7 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляўніцтве і лясной гаспадарцы — 3 млн. 367,7 тыс. рублёў. У адукацыі сярэдняя зарплата склала 3 млн. 253,8 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 3 млн. 821,6 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 5 млн. 749,3 тыс. рублёў.

Зарплата работнікаў аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг у сакавіку 2013 года склалася ў памеры 3 млн. 488,6 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 3 млн. 586,7 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 5 млн. 801,4 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 3 млн. 453,3 тыс. рублёў.

Максімальная сярэднямесячная налічаная заработная плата работнікаў у сакавіку па рэгіёнах была ў Мінску — 6 млн. 208,2 тыс. рублёў, мінімальная — у Брэсцкай вобласці (4 млн. 92,2 тыс.). У Віцебскай вобласці сярэдняя зарплата склала 4 млн. 185,5 тыс., Гомельскай — 4 млн. 471,6 тыс., Гродзенскай — 4 млн. 151 тыс., Мінскай — 4 млн. 599,6 тыс., Магілёўскай — 4 млн. 215,2 тыс. рублёў.

Па сферах дзейнасці мінімальная сярэдняя заработная плата ў сакавіку была ў работнікаў адукацыі — 3 млн. 254 тыс. рублёў, максімальная — фінансавай дзейнасці (8 млн. 354 тыс. рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?