«23 красавіка 2013 года Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце стэнд-бай МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн. СДР (эквівалентна 82,4 млн. долараў ЗША)», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў.

Гэта шосты плацеж па крэдыце МВФ з пачатку гэтага года. Так, 14 студзеня Беларусь выплаціла 99 млн. долараў, 23 студзеня — 84,1 млн., 22 сакавіка — 82,2 млн., 1 красавіка — 82 млн., 12 красавіка — 97,4 млн. долараў. У цэлым у 2013 годзе Беларусь павінна вярнуць МВФ 1,63 млрд. долараў.

Як вынікае з графіка плацяжоў, апублікаванага на сайце МВФ, найбольшыя выплаты ў 2013 годзе прыпадуць на красавік, чэрвень і кастрычнік — у гэтыя месяцы Беларусь павінна выплаціць па 175 млн. СДР (каля 270 млн. долараў па бягучым курсе).

Пяць траншаў крэдыту ў рамках праграмы стэнд-бай на 3,46 млрд. долараў Беларусь атрымала ад МВФ у 2009—2010 гадах.

Асноўны пік выплат прыпадае на 2013—2014 гады, калі Беларусі прыйдзецца вярнуць большую частку пазыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?